ikuzminich (ikuzminich) wrote,
ikuzminich
ikuzminich

Real story: НАША НІВА і дзяржаўныя экзамены

На дзяржаўныя экзамены  згодна са старой савецкай завядзёнкай на стол камісіі кладуць розныя часопісы і газеты. для чаго кладуць - зразумела. Каб менш глядзелі падчас іх падрыхтоўкі да адказу і каб не задавалі шмат пытанняў і менш слухалі адказы.

Але не гэта цікава. Цікава тое, што студэнты кожнаму выкладчыку кладуць асаблівыя выданні. Тое якія выданні кладуць - гэта своеасаблівае адлюстраванне ўспрыняцця студэнтамі выкладчыка.

Адным кладуць "дачу і гарод", другім "Крымінальную кроніку", трэцім модныя часопісы.

Мне таксама ў розныя часы клалі розныя выданні, у асноўным неяк звязаныя з палітыкай:)

А сёння ўпершыню мне паклалі "Нашу ніву".
Tags: real story
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments