Ігар Кузьмініч

Previous Entry Add to Memories Share Next Entry
Ігар Кузьмініч: Ютуб – новы спосаб данясення зместу літаратурнага твора
[info]ikuzminich

Беларусы не маюць сёння дастатковых рэсурсаў для стварэння буйных відэа-праектаў. А тыя праекты якія сёння рэалізуюцца за укладзеныя дзяржавай ці бізнэсам грошы – паказваюць сваю неканкурэнтаздольнасць.

Беларусы ўсё актыўней асвойваюць разнастайныя спосабы пашырэння літаратурных твораў, у тым ліку і праз відэа, мультымедыа, аўдыё і іншых матэрыялаў, у тым ліку пры дапамозе рэсурсаў інтрэрнэта. Сёння прайшло дастаткова часу для таго каб падвесці некаторыя вынікі майго карыстання ютубам як асаблівым інтэрэт-рэсурсам. Магчыма высновы і мае ўласныя назіранні будуць цікавымі і іншым карыстальнікам інтэрнэта.


16.06.2010 года, знаходзячыся на адпачынку, я заклаў старонку на youtube: www.youtube.com/user/ikuzminich Першапачаткова, ідэя была проста паспрабаваць выкласці ў інтэрнэт першую маю ілюстраваную казку пра Мышку, якая вялікага Слана перамагла: http://youtu.be/GlByY6vFRLc , але паступова пераўтварылася ў хоббі па працы з візуалізацыяй маіх казак і маіх вандровак.

Назіраючы за працэсам “прасоўвання” відэа ў інтэрнэце, мной была абрана стратэгія пашырэння відэа не толькі на сегмент беларускамоўнага гледача, але і замежнага гледача. Я сам пачаў перакладаць свае падрыхтаваныя па-беларуску казкі на тыя мовы, якія я ведаю: на ангельскую, польскую, расейскую і ўкраінскую. Падрыхтаваныя матэрыялы па-беларуску я пачаў дубляваць субтытрамі. Такім чынам, беларускамоўная казка засталася беларускай, але дадаткова яе сэнс могуць успрымаць носьбіты ангельскай, польскай, расійскай і ўкраінскай моваў.

З 28 відэа можна паглядзець тры мае казкі і матэрыял па Трокскім замку з субтытрамі на пяці мовах. Прапаную Вашай увазе некаторыя атрыманыя вынікі:

Для аналіза, быў абраны перыяд з 01.01.2011 па 01.01.2012. З аднаго боку гэты перыяд дэманструе ўсе асноўныя тэндэнцыі карыстання рэсурсам ютуб, а з другога боку стварае магчымасць параўноўваць дадзеныя аднаго календарнага году з дадзенымі наступных гадоў у будучым. Па гэтай прычыне не ўсе дадзеныя будуць улічаныя, але асноўныя тэндэнцыі можна будзе з лёгкасцю прасачыць.

Агульныя звесткі:

- На старонцы размешчана ўсяго 28 відэаматэрыялаў

- На працягу 01.01.2011 - 01.01.2012 было здзейснена 19 публікацый матэрыялаў на старонцы ютуб;

- Агульная колькасць праглядаў з 16.06.2010 – 25989;

- Агульная колькасць праглядаў з 01.01.2011 па 01.01.2012, якія аналізуюцца: 24627;

- Колькасць праглядаў, колькасць каментароў, дадавання ў абранае, вынікі прагляду за год найлепшых 10 відэа і г.д., Вы можаце ўбачыць на малюнку:
- Агульная колькасць краін з якіх адбывалася наведанне маёй старонкі і якія праглядалі відэа: 108.















Рост колькасці наведвальнікаў напрасткі звязаны з дадаваннем відэа. З пачатку 2011 года колькасць наведнікаў штодня стала пастаяннай, а пачынаючы прыблізна з лета 2011 года пачаўся паступовы рост і зараз колькасць наведнікаў штодзень складае ад 100 да 150 чалавек.






















Прычым колькасць унікальных наведвальнікаў хістаецца крыху менш як 100 чалавек у суткі. 





















Колькасць праглядаў па краінах:

Калі ў 2010 годзе асноўная колькасць наведвальнікаў была з Беларусі, то пасля прыняцця новай стратэгіі перакладання відэа – сітуацыя моцна змянілася. 

Зараз карыстальнікі са 108 краін усіх кантынентаў праглядаюць відэа на дадзенай старонцы.

Прапаную Вашай увазе толькі дваццатку найбольш актыўных краін. Самымі актыўнымі карыстальнікамі ютуба ў пошуках казак для дзяцей аказалася Польшча. На другім месцы – пакуль трымаюцца беларусы. На трэцім месцы – украінскамоўныя матэрыялы, на чацьвёртым – расейскамоўныя. Пятае і шостае месца з вынікам большым як 1000 праглядаў дзеляць ЗША і Вялікабрытанія. Але дадзеная табліца стварае не зусім правільнае ўяўленне аб праглядах відэа на маёй старонцы.

Калі мы паглядзім якія відэа найчасцей праглядаюць карыстальнікі той ці іншай краіны, то ўбачыць цікавыя вынікі:

Карыстальнікі з Польшчы перавагу аддаюць матэрыялам з польскімі субтытрамі: з больш як 9000 праглядаў, амаль усе прагляды даводзяцца на дзве казкі з польскімі субтытрамі. Астатнія восем лепшых па праглядах казак – у межах памылкі. Прычына па якой Bajka o Piotrze, Kozie i Wigilii мае нізкія вынікі – час запампоўкі польскамоўнай версіі – на самыя каталіцкія Каляды гэтага года.

Беларускія карыстальнікі значна менш актыўныя ў праглядах дзіцячых казак праз ютуб у параўнанні з польскамоўнымі карыстальнікамі. 

Але, калі паглядзець якія казкі праглядаюцца, то пераважная большасць казак, а менавіта 5 першых відэа з 10 – гэта беларускамоўныя матэрыялы і толькі на шостым месцы казка з расейскімі субтытрамі. Дарэчы сітуацыя з меньшпапулярнай расейскай мовай сярод казак на дадзенай старонцы моцна адрозніваецца ад карыстальнікаў з Украіны, дзе колькасць карыстальнікаў, якія выбіраюць украінскія субтытры таксама большая, але значна большай з’яўляецца і колькасць карыстальнікаў якія выбіраюць расейскую мову.






















На чацьвёртым месцы рэйтынгу па праглядах сярод краін стаіць Расія 

Здавалася б, што расейская мова больш распаўсюджана чым беларуская ці украінская, але колькасць праглядаў па расейску саступае і беларускай і украінскай. Практычна ўсе прагляды па расейску і з тэрыторыі Расіі здзейснены для прагляду мультфільма з субтытрамі па-расейску.

Можна, канешне сказаць. Што расейцы маюць сваю старонку rutube.ru, і могуць быць неактыўнымі ўдзельнікамі ютуба. Але я маю старонку і на рутубе: http://rutube.ru/search.html?page=index&search=ikuzminich&search_type=track дзе таксама не надта папулярныя прагляды казак. Дарэчы тое самае і са старонкамі польскага рэсурса вжута.пл: http://www.wrzuta.pl/szukaj/ikuzminich якая значна саступае па актыўнасці ютубу.

Цікавымі з майго пункту гледжання з’яўляюцца іншыя краіны, такія як ЗША, Брытынія, Нямеччына і г.д. 























Вядучым у ЗША па праглядах з’яўляецца англамоўны мультфільм, але блізка да яго па рэйтынгу падыходзяць матэрыялы па-польску. Яшчэ лепш дадзеная тэндэнцыя прасочваецца па праглядах з Брытыніі 























і Нямеччыны


Дзе першыя месцы займаюць якраз польскамоўныя матэрыялы. Гэта сведчыць толькі пра тое, што значная частка палякаў, якая выехала за межы Польшчы, не парывае сувязей культурніцкіх і для выхавання дзяцей актыўна выкарыстоўвае казкі і матэрыялы па-польску, незалежна ад таго дзе б яны не знаходзіліся.

Яшчэ адна выснова – палякі вельмі актыўныя ў карыстанні інтэрнэтам, значна больш актыўныя чым беларусы, украінцы і расейцы.

Месца праігравання відэа

Цікавымі, з мафго пункту гледжання, з’яўляюцца і вынікі аналізу месцаў праігрывання матэрыялаў у залежнасці ад краіны. Зробім мы гэта праглядаючы вынікі праігрывання мультфільма пра Мышку якая Вялікага Слана перамагла http://youtu.be/oOnEWemavbY на розных мовах.

З аднаго боку гэты мультфільм быў размешчаны на старонцы на розных мовах прыблізна ў адзін час, а з другога боку мультфільм з’яўляецца адносным лідэрам па праглядах на усіх пяці мовах.

Найбольшая колькасць праглядаў гэтага відэа на польскай мове 

Але нас тут цікавіць не столькі колькасць праглядаў, колькі з якой крыніцы прайгрывалі дадзены мультфільм. З табліцы вынікае, што больш як 86% праглядаў здзейсненыя са старонкі ютуба.

Украінцы і расейцы карыстаюцца таксама ютубум: больш як 70% 




















і 71% адпаведна 






















А вось беларускую версію мультфільма, амаль палова карыстальнікаў праглядаюць на знешніх вэбсайтах і толькі другая палова на ютубе.




















Гэта азначае, што большасць беларускіх карыстальнікаў і нават беларускамоўных, шукаюць у першую чаргу на беларускамоўных сайтах, а не на ютубе непасрэдна. Яшчэ больш наглядна гэтая тэндэнцыя відаць пры аналізе праглядаў ілюстраванай Казкі: 






















51% - прагляды на іншых сайтах.

У гэтым сэнсе цікавасць выклікаюць тыя сайты якімі найчасцей карыстаюцца беларускамоўныя для пошуку беларускамоўных казак для дзяцей. Вось які вынік дае ютуб: 























На першым месцы, са значным адрывам ідзе сайт казкі.бай, на другім – з вялікім адрывам дзеткі.орг ці дзеткі.бай і толькі далей усе іншыя рэсурсы.

Але вернемся да рэсурсаў на іншых мовах. Англамоўную версію Мультфільма амаль палова карыстальнікаў шукае пры дапамозе мабільнага прыстасавання – 48,7% і прыблізна столькі сама 47,7% - непасрэдна на ютубе. 






















Але калі ўзяць усю колькасць праглядаў усіх матэрыялаў маёй старонкі – перавага за ютубам: больш за 17000 з 24000, што складае больш за 70% праглядаў здзейснены на ютубе. 





















Высновы:

  1. Ютуб, як рэсурс па распаўсюджанню відэаінфармацыі дазваляе прыблізна на працягу года, пры актыўнасці размяшчэння новых матэрыялаў роўнай прыблізна двум матэрыялам у месяц, дазваляе выйсці на пастаянную аўдыторыю каля 100 чалавек у суткі.
  2. Дзіцячыя казкі з’яўляюцца папулярным матэрыялам для карыстальнікаў з розных краін.
  3. Моўная версія відэа не абавязкова павінна адпавядаць краіне-носьбіту мовы. Почасту моўную версію відэаматэрыялаў шукаюць носьбіты канкрэтнай мовы, незалежна ад таго ў якой краіне яны пражываюць.
  4. Пераклад і стварэнне субтытраў да падрыхтаваных матэрыялаў па-беларуску значна пашырае аўдыторыю, прычым матэрыялы з субтытрамі могуць станавіцца больш папулярнымі, чым матэрыялы падрыхтаваныя для беларусаў па-беларуску. Тады беларуская мова відэа грае дадатковую рэкламную ролю.
  5. Аўдыторыя карыстальнікаў інтэрнэтам мае сваю спецыфіку, якую неабходна ўлічваць пры прасоўванні сваіх матэрыялаў. Так беларускамоўная аўдыторыя, у першую чаргу шукае матэрыялы на беларускамоўных сайтах, што патрабуе дадатковых намаганняў ад аўтара па пошуку і размяшчэнню матэрыялаў на папулярных сайтах. А англамоўная аўдыторыя ўсё часцей карыстаецца для пошуку і прайгравання відэа мабільнымі прыстасаваннямі, што вымагае аблегчанай версіі саміх матэрыялаў.
  6. У адрозненні ад тэлебачання інтэрнэт-рэсурсы, у тым ліку і ютуб мае “накапіцельны” эфект праглядаў. Гэта азначае, што размешчаны матэрыял дзейнічае, як сеці ў рыбалцы. Раз растаўленыя яны прыводзяць да паступовага накаплення колькасці рыбы. Субтытры, тэгі і дадатковая апісальная інфармацыя аб відэаматэрыяле на розных мовах павышае колькасць карыстальнікаў, якія звяртаюцца да матэрыяла.
А самае галоўнае: мае тры казкi ў мiнулым годзе не ведаў нiхто, а за год з iмi азнаёмiлiся 25000 чалавек па ўсiм свеце.




You are viewing [info]ikuzminich's journal