Ігар Кузьмініч

Казка пра тое як узнік беларускі сцяг
[info]ikuzminich

Originally published at Блог Ігара Кузьмініча. You can comment here or there.

У адным горадзе жыла маленькая дзяўчынка. Гэта была звычайная дзяўчынка, якія жывуць са сваімі бацькамі ў кватэрах шматпавярховых дамоў і ходзяць у дзіцячы садок. Маці і бацька вельмі любілі сваю дачку. З бацькамі дзяўчынка хадзіла ў тэатр, заапарк і проста ў парк на шпацыры. А яшчэ кожны вечар перад сном тата і мама чыталі дзяўчынцы казачкі пра Белага рыцара. Вельмі любіла дзяўчынка слухаць гэтыя казачкі. Ёй падабаўся Белы рыцар таму што быў добры, мужны, надзейны і заўсёды бараніў слабых, свет, дабро і справядлівасць.

 

І вось аднойчы ноччу прысніла дзяўчынка сон. А ў сне злая чараўніца прыляцела да Чорнага рыцара. Жыў Чорны рыцар на чорнай хмарцы і даляцець да яго было не проста. Але чараўніца дзякуючы спецыяльнаму зеллю дабралася да яго.

 

Прыляцела чараўніца ды кажа:”Прывітанне Чорны рыцар уладар зла! Чула я што ты змагаешся з Белым рыцарам уладаром дабра і Света і яшчэ чула што ніяк ты не можаш перамагчы яго. Я доўга вывучала Белага рыцара, запрашала яго да сябе, а аднойчы напаіўшы яго соннай травой узяла ў яго з пальца кроў і зрабіла аналіз. Дык вось! Я ведаю сакрэт яго сілы і магутнасці! І ведаю як Белага рыцара можна перамагчы!”

Пры гэтых словах галава Чорнага рыцара павярнулася, чорныя яго бровы насупіліся і ён ўважліва паглядзеў на вядзьмарку. “Я рыцар” – кажа Чорны рыцар. І я таксама ведаю як перамагчы Белага рыцара. Сілай, здольнасцю, сваёй мужнасцю. Толькі так і не іначай! І ніякіх чараў я не дазволю сабе выкарыстаць каб перамагчы Белага рыцара”

Спалохалася Вядзьмарка такіх словаў Чорнага рыцара ды кажа: “Канешне, канешне кхе кхе. Хто ж кажа пра чары. Толькі… вось… я ведаю пра крыніцу яго сілы. Свае сілы Белы рыцар бярэ ад Зямлі і Света, а ты, мой уладар, бярэш сілы ад Неба і ад цемры.”

“Ну і што?” – злосна запытаўся Чорны рыцар і насупіў чорныя бровы.

А тое, што калі Белы рыцар не будзе стаяць нагамі на Зямлі, то ён не будзе браць сілу Зямлі і гэта азначае, што ён будзе слабейшым і яго можна перамагчы! І тут няма ніякіх чараў. Гэта проста вайсковая хітрасць!”

Яшчэ больш насупіў свае чорныя бровы чорны рыцар. “Так праўда твая, няма тут ніякага падману. Вайсковая хітрасць. Ну дык што трэба рабіць?”

Абрадавалася вядзьмарка рукі пацірае ды далей Чорнаму рыцару апавядае: “Мой Чорны уладар Цемры, запрасі Белага рыцара да сябе на чорную хмару памерацца сіламі. Тут на небе ні ён ні яго конь не будуць дакранацца да Зямлі, а значыць у іх не будзе сілы зямлі. І ты іх тут пераможаш і станеш адзіным уладаром сусвету! Нарэшце запануе ноч і цемра на ўсёй планеце!”

І тут сон перапыніўся, бо дзяўчынку разбудзіў тата. Трэба было збірацца, чысціць зубкі і ісці ў садок.

Дзяўчынка думала як жа дапамагчы рыцару і калі прыйшоў вечар яна запытала ў таты калі той чытаў ёй казачку пра Белага рыцара: “Ці можна паклікаць Белага рыцара?”

“Так адказаў тата Белы рыцар заўсёды сам прыходзіць да пакрыўджаных. Ён прыходзіць таксама калі мы ў небяспецы Але яго можна і проста паклікаць і ён прыдзе. Для гэтага трэба тры разы перад сном сказаць чароўныя словы: Сіла света і зямлі паляці ў вышыні Белы рыцар дарагі да мяне прыдзі. Трэба напісаць ліст да Белага рыцара і пакласці яго пад подушку.

Дзяўчынка не ўмела пісаць і таму яна села і намалявала Чорную хмарку а на ёй вялікага Чорнага рыцара і Белага маленькага, а ў нізе далёка далёка зямлю.

Паклала дзяўчынка свой малюнак пад подушку, тры разы сказала чароўныя словы і заснула.

І прыйшоў да яе ў сне Белы рыцар. Быў ён высокі і ладны. У белых бліскучых латах на белым кані. І сказаў Белы рыцар: “Добры дзень дзяўчынка, чаму ты выклікала мяне? Чым я магу табе дапамагчы?”

А дзяўчынка расказала свой сон пра Ведзьмарку і Чорнага рыцара і іх хітрасць і папрасіла каб Белы рыцар не ляцеў на хмарку, бо яна баіцца за яго. А яшчэ яна баіцца што заўсёды будзе на Зямлі ноч, а яна так любіць дзень і сонейка.

Усміхнуўся Белы рыцар ды кажа: “Я рыцар і не магу не выйсці на двубой. Я павінен быць там. Дзякуй што ты мне гэта расказала, цяпер я буду ўсё ведаць”.

Замаркоцілася Дзяўчынка, што Белы рыцар усёж такі паедзе на бой на хмарку і раптам убачыла на тумбачцы побач з ложкам клубок суворых чырвоных нітак якім яе любімы коцік Барсік звычайна любіў забаўляцца. Яна ўпотайкі схапіла клубок і коньчык чырвонай нітачкі прывязана за левую руку Белага рыцара і як ён развітаўся і ад’язджаў ад яе яна разматвала клубок.

І выклікаў Чорны рыцар Белага рыцара на паядынак на чорную хмару і паляцеў Белы рыцар да яго на двубой. А дзяўчынка тады выбегла на надворак і стала сваімі ножкамі на зямлю, а ў руках трымала клубочак чырвоных суворых нітак які пастаянна раскручваўся пакуль Белы рыцар ляцеў на неба. Цяпер замест рыцара і яго каня яна цвёрда стаяла нагамі на зямлі і сіла зямлі па чырвонай нітачцы перадавалася Беламу рыцару.

Пачаўся бой і доўга доўга біліся Чорны і Белы рыцары. А дзяўчынка ўсё стаяла на зямлі і трымала нітачку ў сваіх руках. Здзівіўся тады Чорны рыцар, што нават цяпер на чорнай хмарцы не можа перамагчы Белага рыцара. Тады Чорны рыцар спыніў бой і кажа: “Мужна ты біўся са мной Белы рыцар, але бачу што і сёння ніхто з нас не пераможа. Дзякуй за бой!” – Чорны рыцар зняў свой чорны шалом і нахіліў галаву. Тое самае зрабіў і Белы рыцар і развітаўшыся паехаў дахат. І толькі калі ён прыляцеў на зямлю Белы рыцар убачыў, што да яго рукі была прывязаная чырвоная нітачка. Абрадаваўся Белы рыцар і паскакаў адразу да дзяўчынкі.

“Дзякуй табе дзяўчынка, што дапамагла мне ў гэтым цяжкім баю. Думаю што без тваёй дапамогі, гэтай чырвонай ніткі і сілы зямлі я мог не справіцца з Чорным рыцарам. Я быў знясілены і толькі тоненькая чырвоная нітачка давала мне сілы для жыцця і барацьбы. Чырвоная нітачка выратавала мяне. З гэтага часу я заўсёды як памяць аб табе і чырвонай нітачцы маім сцягам стане Белы сцяг Свету і дабра з чырвонай нітачкай жыцця пасярэдзіне.

З гэтага часу беларусы маюць свой сцяг які складаецца з трох палосак: палоскі белай, чырвонай і белай. Наш сцяг азначае Свет і яго абаронцу Белага рыцара і чырвоную нітачку жыцця якая дае нам сілы жыць, трымае нас прыжыцці.

  • 2
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Хто такі Белы рыцар на белым кані з белым мячом
[info]ikuzminich

Некалі даўно, яшчэ калі зоркі не паспелі заняць належнае ім месца, і калі толькі з’явіліся нашыя продкі, жыў Свет і Цемра. Свет меў вочы, а цемра была сляпая, бо там дзе ёсць свет можна бачыць, а там дзе цёмна можна толькі адчуваць ды слухаць.

Нічога ў свеце не было прыгажэйшага за Свет і Цемру. Два пачаткі звязаныя між сабой. Яны ніколі не змагаліся. Проста света ніколі не хапала каб асвяціць усё ў космасе, а Цемра заўжды была там куды свет не даходзіў.

Йшоў час а цемра не пераставала туліцца Святла, а Свет не пераставаў казытаць цемру сваімі промнямі.

Аднаго разу ўбачыў Свет Цемру.  Было гэта нялёгка, бо там дзе ёсць свет няма цемры. Свет вельмі любіў дзівіцца на сябе і думаць які ён прыгожы. Свет пражыў доўгае жыццё пакуль нарэшце зразумеў, што акрамя яго Свету ёсць Цемра. Але назіраючы за сабой Свет аднойчы заўважыў, што Свет відаць толькі дзякуючы таму што недзе далёка, так куды промні святла не даляталі ёсць Цемра.

Прыгледзеўся свет да Цемры і зразумеў што нічога больш ладнага чым Цемра няма.  Без Свету няма цемры, а без цемры няма свету. Яны былі патрэбны адзін аднаму. Гэта былі дзве часцінкі якія складалі адно.


Read more... )


  • 6
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Яшчэ адзін дапаможнік
[info]ikuzminich
Гэта яшчэ адзін дапаможнік па спосабах пашырэння Правоў чалавека праз арганізацыю грамадскіх кампаній. Паглядзець дапаможнік можна тут.

малюнак са старонкі: nastaunik.info

Мае навучальныя дапаможнікі
[info]ikuzminich
Знайшоў адзін са сваіх навучальна-метадычных дапаможнікаў па Правам чалавека. Вырашыў змясціць спасылку на яго на сваёй старонцы. Буду рады калі некаму спатрэбіцца і будзе дапаможны. Паглядзець дапаможнік можна тут.




малюнак узяты з сайта: kamunikat.org

Яшчэ раз пра вайну
[info]ikuzminich
Ад сваіх родных ад бабці, дзеда і мамы я шмат чуў розных гісторый пра часы вайны. У той час мае дзяды былі яшчэ 13-15 гадовымі маладымі людзьмі, але дастаткова дарослымі каб помніць што адбывалася. Я вырашыў запісаць гісторыі якія я пачуў ад іх. Гэта своеасаблівая "сямейная мікрагісторыя". Але для мяне важна каб мае дзеці даведаліся пра вайну і пра тое як жылі іх прадзеды і прабабці ў той час. Пачну з караценькага расказа.



Час ваўкоў: смерць у вокнах

Хата дзе жыла мая бабця стаяла на самым ускрайку вёскі Дамашэва Сенніцкага раёну. Крыху на ўзгорку, як быцам па-за вёскай і гародчык выходзіў проста ў лес.


Read more... )

Дыскусія па вайне
[info]ikuzminich
Крыху паразмаўлялі са спадаром Каралёвым адносна некаторых рэчаў якія тычацца вайны. Паглядзець можна тут

Беларуская вайна
[info]ikuzminich

Вайна –справа цяжкая, якая прыносіць вялікія няшчасці. Смерць – вось што асацыюецца найперш са словам вайна для мяне.

З іншага боку смерць – гэта тое што мы можам чакаць у любое імгненне нашага штодзённага жыцця. Смерць – гэта адзіная з’ява якая не патрабуе дадатковых тлумачэннеў ці абгрунтаванняў. Кожны перакананы што яна наступіць. Разам з фактам нараджэння, смерць – тое што мы можам чацаць напэўна. Нават ў тым выпадку, калі лічыць што будзе уваскрасенне нашае душы.

Вайна канцэнтруе нашае жыццё. Смерць у вайну ходзіць надта блізка і гэта робіць вайну страшнай. У штодзённым жыцці смерць таксама блізка, але мы яе не чакаем, ну і зразумела значна менш выпадкаў і прычын якія могуць прывесці да смерці па-за вайной.


Read more... )




малюнак узяты са старонкі: khatyn.by

Казка пра жоўты Экскаватар
[info]ikuzminich

Неяк прыехаў у наш горад Гародню жоўты Экскаватар. Чаму ён быў жоўты ніхто не ведаў, але людзі казалі, што гэта ад празмернай пыхі, ад таго што нікога не слухаў, лічыў што сам ўсё ў свеце ведае.

І не само тое што ён быў пыхліва-жоўты рабіла для горада праблему, а тое, што гэты экскаватар не хацеў узгадняць што і як трэба рабіць у горадзе ні з кім. Той Экскаватар шчыра, ад усяго свайго сэрца хацеў зрабіць гарадзенцаў шчаслівымі, але быў перакананы, што ён лепш ведае што трэба гораду і гарадзенцам.


Read more... )


Real Story: грошы не смярдзяць
[info]ikuzminich

Здарылася гэтая гісторыя на слаўным памежным пераходзе Брузгі, а калі яшчэ больш дакладна, то на польскім баку пераходу ў Кузніцы Беластоцкай.

Было тое ў часы яшчэ савецка-беларускія, калі рабіць бізнэс за мяжой саветы ўжо дазволілі, але грошы правозіць было забаронена.


далей )


Real Story: лагер
[info]ikuzminich

Пра людзей, пра тое як яны пачуваюцца мала хто дбае. За савецкім часам і пагтоў – чалавек вінцік меў працаваць і клапаціцца пра грамадства, затое грамадства акрамя кантроля ня надта  думала пра чалавека.

Гэта гісторыя здарылася з вельмі блізкім мне чалавекам у далёкія пяцідзесятпятыя гады ў беларускай вёсцы на мяжы Мастоўскага і Ваўкавыскага раёнаў.

Зладзілі ў вясковай школе летнік.
Read more... )


You are viewing [info]ikuzminich's journal